Французскі суд дазволіў пеўню Марысу кукарэкаць раніцай, нягледзячы на ​​скаргі суседзяў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Фота з асабістага інстаграма Марыса

Фота з асабістага інстаграма Марыса

«Сёння Марыс перамог у бітве за ўсю Францыю», — заявіла гаспадыня птушкі Карын Фесо. Суд адхіліў патрабаванні пазоўшчыка, які спадзяваўся, што пеўню загадаюць замаўчаць, а сама Фесо выплаціць кампенсацыю тысячы еўра.

Французская прэса называла суд паміж сельскімі традыцыямі і сучаснымі гарадскімі каштоўнасцямі.

Жан-Луі Бірон, што пачаў працэс, жыве ў горадзе, але купіў другі дом у вёсцы. Ён вінаваціў пеўня ў парушэнні грамадзкага парадку і скардзіўся, што птушка занадта рана будзіць суседзяў.

У Фесо і Марыса знайшлося шмат прыхільнікаў, якія лічылі, што для сельскай мясцовасці ў пеўня, што кукарэкае па раніцах, няма нічога незвычайнага і тым больш супрацьзаконнага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0