Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, перадае БелТА. 

Згодна з дакументам, прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі шасці культурных праектаў. Будзе прафінансавана аднаўленне радавой сядзібы Напалеона Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, стварэнне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі на базе гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».

Прадугледжана накіраванне грашовых сродкаў на кансервацыю касцёла ў Мсціславе, кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах, рэстаўрацыю капліцы-пахавання князёў Паскевічаў у Гомелі і адслаенне жывапісу XVIII—XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.

У старадаўнім касцёле ў Мсціславе абвалілася частка аварыйнай сцяны і апошняя калона

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0