Расійскі тэлепрапагандыст Уладзімір Салаўёў раскрытыкаваў дакументальны фільм журналіста Юрыя Дудзя пра тэракт у Беслане. У эфіры перадачы «Поўны кантакт» ён адзначыў, што Дудзь ва ўсім абвінаваціў расійскую дзяржаву.

«Дудзь радасна крычыць, здымае, кажа пра тое, што ва ўсім вінавата дзяржава. Але трэба быць дэгенератам», — адзначыў ён. На думку Салаўёва, у фільме, хронаметраж якога складае крыху больш за тры гадзіны, няма ніякага разумення таго, што і як рэальна адбылося.

Вядучы дадаў, што Дудзь «быў бяздарны спартыўны журналіст», а цяпер «палез у іншы абсяг — гадзіць крышку». «Лепш бы ён рэкламаваў Head&Shoulders. У гэтай галаве акрамя хімічных элементаў Procter&Gamble нічога іншага не выяўлена», — дадаў Салаўёў.

«Вы паглядзіце на гэтыя твары. Вы паглядзіце на гэтую глянцаваную погань. Вы паглядзіце на гэтага змагара з перхаццю. Там жа нуль суперажывання. Хто гэтую поскудзь нікчэмную раскручвае? Хто гэта ўсё накручвае? Тая самая ліберасня спрабуе падняць яго наверх, якая падчас трагедыі Беслана плявузгала такое, што валасы дыбарам», — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0