pixabay.com

pixabay.com

Названая магчымая прычына хваробы вейпераў у ЗША, з-за якой памерлі два чалавекі. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Спецыялісты з упраўлення па наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) выявілі ацэтат вітаміна Е ва ўсіх сумесях марыхуаны для вейпаў, якія курылі тыя, хто захварэў і памёр. Яны ўзялі ўзоры сумесяў у пацыентаў з розных штатаў.

Пакуль што адназначныя высновы рабіць рана, адзначаюць медыкі. Аднак яны пацвярджаюць, што дадзенае рэчыва, вытворнае ад вітаміна Е, здольна нанесці такую шкоду арганізму.

У 2019 года ў ЗША былі зарэгістраваныя 215 выпадкаў невытлумачальнай хваробы вейпераў у 25 штатах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0