facebook.com/denisovaombudsman

facebook.com/denisovaombudsman

Абмен можа адбыцца ўжо заўтра, 7 верасня, паведамляе Інтэрфакс.

У спіс зняволеных, якімі абмяняюцца з Украінай, увайшлі 24 маракі, што трапілі ў палон у Керчанскай пратоцы, і яшчэ 11 чалавек, у тым ліку асуджаны на 20 гадоў рэжысёр Алег Сянцоў.

Паводле крыніцы, першапачаткова Масква і Кіеў дамовіліся пра абмен па формуле «35 на 35», але да 7 верасня могуць быць унесеныя змены, перамовы будуць працягвацца да гэтай даты.

Экстрадыцыя Станіслава Кліха і Мікалая Карпюка ва Украіну, якіх вінавацяць у баявых дзеяннях у Чачні, застаецца пад пытаннем. Раней у Маскве была «асаблівая пазіцыя» па іх экстрадыцыі.

У сваю чаргу Кіеў уключыў у спіс галоўнага рэдактара «РІА Навіны — «Украіна» Кірыла Вышынскага і Уладзіміра Цэмаха, якога называюць ключавым сведкам па справе збітага над Данбасам у ліпені 2014 года малайзійскага «Боінга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0