Амаль дзве гадзіны прадстаўнікі мінскага Таварыства выратавання на водах шукалі 5 верасня ў Свіслачы ў раёне вуліц Зыбіцкай і Герцэна пракатны ровар фірмы Kolobike.
Пошукі пачаліся прыблізна ў 15.55 і скончыліся ў 17.45 і вяліся з невялікімі перапынкамі.
Прыбліза ў 17.30 з’явіўся адзін са сведкаў, які паказаў дакладнае месца, куды быў кінуты ровар. Праз 10 хвілін пошукі паспяхова скончыліся. На месцы прысутнічалі прадстаўніца Следчага камітэта і самой фірмы Kolobike.
0
0
0
0
0
0