Здарэнне адбылося сёння ў 10:05, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
«Рэно» рухаўся па вул. Даўгабродскай з боку вул. Казлова ў напрамку Уральскай. Кіроўца не спыніўся перад прыпыначным пунктам, дзе стаяў трамвай, што высаджваў і забіраў пасажыраў.
У выніку быў здзейснены наезд на пешахода, які выходзіў з трамвая.
Пешаход шпіталізаваны.