president.gov.by

president.gov.by

Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў сёння, размаўляючы з працоўнымі калектывамі будаўнічых арганізацый, якія ўдзельнічаюць ва ўзвядзенні Заходняга абходу Брэста, перадае БЕЛТА.

«Мая мэта заўсёды і ўсюды — мы павінны ўсё рабіць самі. І нават калі чагосьці калісьці не рабілі — трэба навучыцца, тэхналогій дастаткова, — перакананы Аляксандр Лукашэнка. — Таму паціху будзем падштурхоўваць вас да таго, каб вы асвойвалі новыя тэхналогіі».

Ён адзначыў, што канкурэнцыя ў будаўнічай сферы вельмі сур'ёзная, таму арганізацыям прыходзіцца няпроста. «Не заўсёды і ў краіне хапае сродкаў, каб заняць будаўнікоў. Можа быць, трэба было даўно перапрафіляваць, дзе-небудзь нешта зачыніць, але мне шкада страціць будаўнікоў».

Па словах кіраўніка дзяржавы, зачыніць будаўнічыя прадпрыемствы вельмі лёгка, але потым зноў разгарнуць іх працу вельмі складана. «Я вас проста агітую на тое, каб мы захавалі будаўнічыя калектывы. І калі не такімі аб'ектамі загрузіць, не жыллём, то дзесьці напэўна, трошкі і перапрафілявацца, каб блізкія працы выконваць. Але абавязкова захаваць працоўныя калектывы», — падкрэсліў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0