Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на свяце ў гонар 1000-годдзя Брэста, піша БелТА.

«Сёння Брэстчына з'яўляецца ўзорам стабільнага развіцця: ад эфектыўнага земляробства да высокіх тэхналогій. Я нярэдка прыводжу ў прыклад нашы заходнія рэгіёны. З вялікім задавальненнем бываю тут, хай і не так часта, як хацелася б», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што з Брэсцкай вобласцю ў яго звязаныя асаблівыя ўспаміны — служба ў памежных войсках. «Служба, якая стала выдатнай школай жыцця, навучыла любіць і абараняць вас, мой народ, і абараняць нашу Радзіму», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што Брэст і сёння адкрывае вароты ў Беларусь — прыгожую, моцную, міралюбівую краіну, якая заўсёды гасцінна прымае гасцей.

 «Менавіта нам з вамі — сучаснаму пакаленню беларусаў — выпаў гонар святкаваць гэты вялікі юбілей. Мы рыхтаваліся да яго ўсёй краінай. І сёння горад сустракае свой міленіум абноўленым, яшчэ больш добраўпарадкаваным і прыгожым. Мы з вамі сёння ступілі ў другое тысячагоддзе, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Я звяртаюся да ўсіх, хто тут нарадзіўся, і ўсім, для каго Брэст стаў другой радзімай. Вы сапраўды асаблівыя, у поўнай меры валодаеце нашымі нацыянальнымі вартасцямі: таленавітыя, добрасардэчныя, гасцінныя і асабліва працавітасць ыя, але яшчэ больш прадпрымальныя і патрыятычныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0