Фота kremlin.ru

Фота kremlin.ru

На дом кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Элы Памфілавай ноччу 6 верасня быў здзейснены напад, паведамляе МУС.

Паводле інфармацыі міністэрства, падчас нападу рабаўнік некалькі разоў ударыў Памфілаву электрашокерам.

«Зламыснік у масцы праз акно пранік на тэрасу дома, неаднаразова ударыў гаспадыню электрашокерам, пасля чаго збег», — адзначаецца ў паведамленні.

Як удакладняе тэлеграм-канад BAZA, налётчык ткнуў Памфілаву электрашокерам, забыўшы ўключыць прыладу, таму яна не спрацавала. З дому пацярпелай нічога не прапала.

Па факце нападу заведзена крымінальная справа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0