president.gov.by

Беларусь магла б прыняць летнюю Алімпіяду, калі заручыцца падтрымкай Расіі і Украіны. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка ў Брэсце, перадае БЕЛТА.

Ён удакладніў, што ў краіне ўжо ёсць спартыўная інфраструктура, якую пабудавалі для II Еўрапейскіх гульняў. Аднак Беларусі «цяжка спаборнічаць з гігантамі» ў адзіночку, лічыць ён, таму суседнія дзяржавы маглі б дапамагчы.

«І тут у асноўным летнюю [Алімпіяду] правесці — у Беларусі — з дапамогай расяінаў ці ўкраінцаў. У іх ёсць аб'екты, якіх нам не хапае», - сказаў Лукашэнка. У прыватнасці, паводле яго слоў, для Гульняў могуць падысці футбольныя стадыёны, пабудаваныя ў Расіі да чэмпіянату свету — 2018.

У 2020 г. летняя Алімпіяда пройзе ў Токіа, у 2024-м у Парыжы, а ў 2028 г. у Лос-Анджэласе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру