Старшыня, галоўны выканаўчы дырэктар Sony Pictures Тоні Вінчыкера пацвердзіў разрыў угоды студыі з кампаніяй Marvel, перадае Variety.

Паводле яго слоў, пытанне супрацоўніцтва сусвету Чалавека-павука і Marvel вырашана, і «цяпер дзверы зачыненыя». Прыйсці да фінансавай згоды бакам не ўдалося, але паміж кампаніямі Sony і Marvel, па словах Вінчыкеры, няма варожасці. Магчыма, супрацоўніцтва адновіцца пазней.

Цяпер Вінчыкера не выключае стварэння новага сусвету Чалавека-павука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0