habr.com

Telegram выпусціў абнаўленне з пашыранымі наладкамі прыватнасці, якія дазволяць карыстальнікам хаваць свае нумары тэлефонаў. Аб гэтым паведамляецца ў блогу мэсэнджара, піша РБК.

Выбраць опцыю «не паказваць нікому мой нумар тэлефона» можна было і раней. Пры гэтым мэсэнджар адзначаў, што нумар будзе даступны ў самым Telegram тым карыстальнікам, якія захавалі яго ў сваіх кантактах, незалежна ад наладак прыватнасці. Яе пашыраная версія дазваляе схаваць нумар ад усіх карыстальнікаў, у тым ліку тых, хто ўнёс яго ў спіс кантактаў.

Акрамя гэтага ў мэсэнджар дадалася опцыя, з дапамогай якой карыстальнік можа абмежаваць кола асоб, якія змогуць знайсці яго па нумары тэлефона.

«Групы ў Telegram ўсё часцей выкарыстоўваюцца для камунікацыі карыстальнікаў, якія церпяць прыгнёту, — адзначае мэсэнджар. — Мы лічым, што ўсе людзі маюць права выказваць сваё меркаванне і камунікаваць у прыватным парадку».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру