posterПадмена (Changeling)
ЗША, 2008, каляровы і ч/б, 141 хв.
Рэжысёр: Клінт Іствуд
Ролі выконваюць: Анджэліна Джолі, Джон Малкавіч, Майкл Келі, Джэфры Донаван, Дэван Конці, Эмі Раян
Жанр: драма
Адзнака: 8 (з 10)

Калі гераіня Крыстын Колінз вярнулася дадому, то не знайшла там свайго сына. Праз колькі месяцаў паліцыя ўрачыста перадала маці знойдзенага хлопчыка. Але гэта было чужое дзіця. Спробы маці даведацца, што насамрэч сталася з ейным сынам, прывядуць да пераследу, псіхіятрычнай лякарні і сустрэчы з маньякам…

Трымценная гісторыя, расказаная Клінтам Іствудам, заснаваная на сапраўдных падзеях, што адбыліся ў 20-ы гадах. Сцэнарыст стужкі Майкл Стражынскі, які раней працаваў рэпарцёрам, наткнуўся ў архівах Лос-Анджэлеса на справу Крыстын Колінз – і не паверыў сваім вачам. Гісторыя нагадвала шокавы трылер, да якога не дадумаўся б аніякі драматург.

Але сцэнарыст і рэжысёр зрабілі не легкадумную стужку, а пранізлівую і глыбокую драму. Актрыса Анджэліна Джолі, якая грае галоўную гераіню, дэманструе ў карціне Іствуда тонкі й далікатны псіхалагізм. Яна натхнялася вобразам сваёй маці, якая нядаўна памерла. Ейная Крыстын Колінз – далікатная і нязломная ў сваёй чалавечай годнасці.

“Пошукі праўды – аснова любога апавядання, – кажа Клінт Іствуд. – Казаць праўду – задача для сапраўднага актора, а барацьба за яе напаўняе сэнсам жыццё і кіно, фільм і рэальнасць.”

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?