У ГЗЦ «Тытан» 7 верасня а 12-й гадзіне адкрыецца першая ў краіне дзіцячая аўташкола разам з ДАІ і МНС. Кожнае дзіця зможа бясплатна навучыцца кіраваць міні-аўтамабілем, прайсці тэст на веданне ПДР і нават апрабаваць свае навыкі на «пляцоўцы».

Фестываль дапаможа раскрыць у дзіцяці талент пілота. Тэматычныя зоны разгорнуты ДАІ і МНС, якія раскажуць асноўныя правілы дарожнага руху і пажарнай бяспекі. А яшчэ — пакажуць, як кіраваць міні-аўтамабілем і дзейнічаць у небяспечнай сітуацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць здаць тэст на веданне ПДР і прайсці квэст з гаваркой назвай «Перакрыжаванне». Таксама можна будзе паўдзельнічаць у водным біятлоне, прымерыць форму выратавальніка і пасядзець у кабіне пажарнага аўтамабіля.

Будучым пілотам будзе прысвечана і гульнявая зона, а побач з ёй размесціцца выстава спецтэхнікі. Тыя, каму прасцей круціць педалі, змогуць праехаць велатрасу і паўдзельнічаць у эстафеце. Самыя актыўныя атрымаюць каштоўныя падарункі.

Акрамя таго, наведвальнікаў чакаюць канцэрт і навуковае шоу, дзе разбураць некаторыя аўтамабільныя міфы. Таксама можна будзе згуляць у тэніс, «пагутарыць» з насельнікамі кантактнага заапарку і пасмакаваць малочныя пачастункі. Прадугледжаны і майстар-класы: дзяцей навучаць ствараць карціны каляровым пяском і карыстацца камп'ютарам. Настрой будуць ствараць фотазона, раставыя лялькі і бясплатны аквагрым.

«Дзіцячая аўташкола — новы для краіны фармат работы з дзецьмі. Кожнае дзіця, якое марыць кіраваць аўтамабілем, зможа атрымаць карысныя веды разам з ДАІ і МНС. То-бок гэта і спосаб весела правесці час, і ўклад у прафілактыку бяспечных паводзін на дарозе. Дарослым таксама будзе цікава: кожны зможа праверыць свае веды правілаў дарожнага руху і пажарнай бяспекі», — запэўніваюць арганізатары.

Дзіцячая аўташкола будзе працаваць на пляцоўцы каля ГЗЦ «Тытан» 7 верасня з 12 да 15 гадзін. Уваход вольны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру