Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адхіліў прапанову аб легалізацыі зброі з мэтай самаабароны. Адпаведны адказ на петыцыю, якая сабрала больш за 25 тысяч подпісаў, быў апублікаваны на сайце кіраўніка Украіны.

Аўтарамі звароту да Зяленскага сталі сябры «Украінскай асацыяцыі ўладальнікаў зброі». На думку аўтараў петыцыі, спрашчэнне правіл абарачэння цывільнай зброi «прывядзе да памяншэння ўзроўню злачыннасці, істотнага павышэння ўзроўню грамадскай бяспекі і абараназдольнасці краіны».

Зяленскі з гэтымі довадамі не пагадзіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0