Былы начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч цяпер з'яўляецца галоўным дарадцам аналітычнага сектара інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі, паведамляе блогер d_zholik.

Да нядаўніх часоў Антановіч служыў у Радзе Бяспекі пад кіраўніцтвам палкоўніка КДБ Алега Макарава, былога начальніка названага ўпраўлення, які сёлета ўзначаліў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.

Ад яго ж да Антановіча перайшлі функцыі сакратара створанай два гады таму Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Радзе бяспекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру