Дзяўчына загінула ў ДТЗ у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, паведамляе міліцыя.
Аварыя адбылася каля 17.40 на 284-м км трасы М1 у напрамку Мінска. 18-гадовая дзяўчына за рулём аўтамабіля Fiat не паспела перастроіцца перад фурай, што спынілася. Яе вынесла на сустрэчную паласу, а там у правы бок урэзалася Skoda.
У выніку ДТЗ дзяўчына загінула на месцы. Кіроўцу Skoda для абследавання даставілі ў бальніцу. Папярэдне вядома, што кіроўцы былі цвярозыя.