Пасля вяртання ва Украіну рэжысёр Алег Сянцоў зрабіў першую заяву.

Фота: РБК-Україна.

Фота: РБК-Україна.

«Усім добры дзень. Дзень сёння сапраўды добры. Мы з хлопцамі вельмі рады апынуцца на роднай зямлі. Хочам сказаць вельмі вялікі дзякуй усім тым людзям, якія ўсе гэтыя гады дапамагалі нам і нашым сем'ям, якія змагаліся за нас, дамагаліся нашага вызвалення і ўрэшце рэшт яго дамагліся. Дзякуй вам вялікі. Спадзяюся, што і ўсе астатнія палонныя будуць хутка вызваленыя. Але нават з вызваленнем апошняга палоннага наша барацьба не завяршаецца. Да перамогі яшчэ вельмі далёка», — заявіў былы вязень Крамля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0