Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў перайменаваць ракетны комплекс «Байтэрэк», які будзе пабудаваны сумесна з Казахстанам на касмадроме Байканур, у гонар Нурсултана Назарбаева, піша ТАСС.

Расійскі лідар разам з першым прэзідэнтам Казахстана Назарбаевым, мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным і прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым агледзеў рэканструяваны павільён «Казахстан» на ВДНГ.

Пуцін пацікавіўся, чаму комплекс назвалі «Байтэрэк». Назарбаеў растлумачыў, што гэтае слова азначае «дрэва жыцця», а таксама распавёў звязаную з ім легенду.

«Давайце «Нурсултан» назавём. Вы ж рабілі гэты праект», — сказаў расійскі прэзідэнт. У адказ Назарбаеў адзначыў, што комплекс рэалізуюць праз партнёрства Расіі і Казахстана, а таксама прапанаваў назваць яго па-іншаму, напрыклад па яго прозвішчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0