Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Палацы кіно на востраве Лідо.

Двух «Срэбных львоў Святога Марка» за найлепшую рэжысуру атрымалі Рой Андэрсан за кінакарціну «Аб бясконцасці» і Раман Паланскі за фільм «Афіцэр і шпіён».

Найлепшым акцёрам 76-га Венецыянскага кінафестывалю прызнаны італьянец Лука Марынэлі, які сыграў у карціне «Марцін Ідэн», а найлепшай актрысай — Арыяна Аскарыд, якая выканала галоўную ролю ў фільме «Малітва ў імя Бога».

28 жніўня ў сеціве быў апублікаваны фінальны трэйлер фільма «Джокер» з Хаакінам Феніксам у галоўнай ролі. У фільме таксама сыгралі Роберт Дэ Ніра, Зазі Бітца, Марк Мэрон, Фрэнсіс Конрай і Шэй Уігэм. Сусветная прэм'ера адбылася 31 жніўня на Венецыянскім кінафестывалі.

Рэйтынг карціны склаў 9,7 бала з максімальных 10. Паводле прагнозаў, пасля выхаду фільма на вялікія экраны паказчык, можа змяніцца. Пры гэтым цяпер «Джокеру» ўдалося абыйсці кінастужку «Цёмны рыцар» Крыстафера Нолана, рэйтынг якой на партале склаў 9 балаў. Акрамя таго,»Джокер» перасягнуў самы касавы фільм «Мсціўцы: Фінал», які ацанілі ў 8,6 бала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0