Цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі 8 верасня, раніцай у асобных раёнах - слабы туман. Пра гэта паведамілі БелТА сіноптыкі.

У нядзелю прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні: ноччу слабы, днём умераны.

У сярэдзіне дня паветра прагрэецца да 21-27 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0