Фота: Алесь Пілецкі, tut.by.
ДТЗ адбылося каля трох гадзін ночы на вуліцы Замкавай у Віцебску: на пешаходным пераходзе таксі збіла 42-гадовую жанчыну, піша tut.by.
Як распавёў выданню відавочца, жанчына памерла на месцы здарэння.
- Пасля сутыкнення з таксі пацярпелую адкінула ў бок. Яе цела знаходзілася за метраў 20-30 ад месца ўдару. Таксіст быў цвярозы, - паведаміў сведка.
Фота: Алесь Пілецкі, tut.by.
Таксі ўрэзалася ў клумбу з кветкамі.