7 верасня каля 20.00 ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што трох чалавек засыпала грунтам каля вуліцы Гарадской у Маладзечне, піша прэс-служба МНС па Мінскай вобласці.
Фота: Следчы камітэт.
Зямля абсунулася на людзей, якія клалі ліўневую каналізацыю. Глыбіня траншэі, у якой яны знаходзіліся, была два метры, шырыня — паўтара.
У выніку здарэння тры чалавекі апынуліся пад зямлёй. Да прыбыцця ратавальнікаў людзі вакол спрабавалі іх адкопваць.
Ратавальнікі дасталі мужчын. Пасля спробаў рэанімацыі медыкі канстатавалі смерць дваіх, трэці мужчына шпіталізаваны.
0
0
0
0
0
0