Кітайскія астраномы, якія працуюць на самым вялікім у свеце сферычным радыётэлескопе, зафіксавалі хуткія радыёўспышкі (FRB, ад англ. Fast Radio Bursts) - загадкавыя сігналы ад крыніцы, якая знаходзiцца, як мяркуецца, на адлегласці 3 млрд светлавых гадоў ад Зямлі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Сігналы старанна правераныя і апрацаваны, заявілі спецыялісты Кітайскіх астранамічных абсерваторый пры Акадэміі навук КНР.

Сферычны радыётэлескоп з пяцісотметровой апартурай, вядомы як тэлескоп FAST, размешчаны ў гарах паўднёвакітайскай правінцыі Гуйчжоу.

Хуткія радыёўспышкі (FRB) уяўляюць сабой радыёімпульсы працягласцю некалькі мілісекунд. Навукоўцы не маюць абгрунтаванага тлумачэння іх прыроды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0