president.gov.by

president.gov.by

Пераможца конкурсу «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч будзе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, паведамляе сайт адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.

Марыя, якая перамагла на конкурсе прыгажосці ў 2018 годзе, будзе балатавацца ў Кальварыйскай акрузе №104. Яе апанентамі могуць стаць грамадскі актывіст Максім Вінярскі, Генадзь Насевіч ад «Рэмаўтадара», а таксама Ілона Пракаповіч.

Марыя Васілевіч часта суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў паездках і на розных мерапрыемствах.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў запланаваныя на 17 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0