Фота з сайта Прэсбола
Пераможца US Open у парным разрадзе Арына Сабаленка ў інтэрв'ю «Прэсболу» распавяла, што зноў будзе трэніравацца пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Турсунава.
«Шчыра кажучы, мы абодва — гарачыя людзі. Калі, я ў інстаграме напісала пра спыненне супрацоўніцтва, думала, гэта ўсё, мы заканчваем працу. Але ў глыбіні душы мне не хацелася губляць трэнера, якому давяраю. Насамрэч, цяжка спрацавацца з іншымі настаўнікамі. Ён добра мяне ведае, я таксама яму давяраю. У выніку, папрасіла Дзмітрыя яшчэ раз папрацаваць разам, паспрабаваць уладзіць канфліктныя сітуацыі, можа нават забыцца іх і ісці далей», — сказала Арына.