Памочнік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ярмак заявіў, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу правесці яшчэ адзін абмен вязнямі і арыштаванымі з Расіяй. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

«Прэзідэнт паставіў дакладную задачу ўсім, каб усё гэта адбывалася вельмі хутка. І можа нават з яшчэ больш хуткай дынамікай», — пракаментаваў ён перспектывы правядзення яшчэ аднаго абмену.

Паводле яго слоў, у зняволенні застаюцца «некалькі соцень людзей», уключаючы крымскататарскіх актывістаў.

«Мы кожны дзень над гэтым працуем, безумоўна. Гэта быў першы крок. Вы ведаеце, што пасля абмену была яшчэ адна тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі, у якой было зафіксавана, што гэта першы крок, за якім будуць наступныя», — растлумачыў ён. Ярмак падкрэсліў, што «праца не спыняецца ні на дзень».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0