Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сярэднясутачныя тэмпературы на 2-4 градусы перавышаюць кліматычную норму, што больш адпавядае сярэдзіне жніўня. Так цёпла ў першай дэкадзе верасня ў Беларусі бывае адзін раз у 10—15 гадоў. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 10 верасня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, дзе-нідзе з навальніцамі. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. Ноччу + 10 … + 16°С, максімальная днём + 21 … + 27°С. У Мінску — +23—25°С.

У сераду пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы Беларусі кароткачасовыя дажджы. Днём + 20 … + 26°С, па паўднёвым усходзе да + 28°С. У Мінску — +21—23°С

12 верасня, у чацвер, пераважна без ападкаў. Ноччу + 7 … +14°С, максімальная днём ад + 20°С па паўночным захадзе да + 28°С па паўднёвым усходзе. У Мінску — +21—23°С.

13 верасня, у пятніцу, днём + 18 … + 25°С, у Мінску — +18—20°С.

На гэтыя выходныя сітуацыя ў атмасферы зменіцца. У халодным паветры ўтворыцца цыклон і яго атмасферны фронт, ссоўваючыся праз нашу краіну, стане адціскаць цёплае паветра за межы Беларусі. Пачнецца пахаладанне.

У суботу, 14 верасня, тэмпература паветра мінімальная ноччу + 6 … + 12°С, месцамі да + 14°С, максімальная днём + 13 … +18°С, па паўднёвым усходзе каля 20°C. У Мінску — +14—16°С.

У нядзелю днём будзе ўжо + 10 … + 17°С. Адчуванне халоднага восеньскага надвор'я пагоршыць парывісты заходні, паўночна-заходні вецер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0