ДТЗ адбылося каля 18.15 8 верасня. За рулём легкавіка быў 61-гадовы берасцеец, паведамляе абласная міліцыя.
На вул. Кобрынскай ён здзейсніў наезд на васьмігадовага хлопчыка, які перасякаў на ровары дарогу па-за пешаходным пераходам.
У выніку аварыі дзіця з траўмамі шпіталізавана ў Маларыцкую ЦРБ.