Сістэма браніравання грамадскага транспарту для людзей з інваліднасцю распрацоўваецца ў сталіцы пры ўдзеле «Мінсктранса», паведамляе БелТА.
Праект прадугледжвае магчымасць з дапамогай дадатку абраць патрэбны транспарт, адзначыць прыпынак і час, калі чалавек з абмежаванымі магчымасцямі будзе яго чакаць. Кіроўца будзе папярэджаны аб спецыяльным пасажыры; пад'едзе бліжэй да прыпынку і затрымаецца на ім столькі, колькі спатрэбіцца. З дапамогай дадатку кіроўцы папярэдзяць аб намеры пасажыра выйсці з транспарту.
Праект знаходзіцца на стадыі ўзгаднення з «Мінсктрансам», распавялі распрацоўшчыкі сістэмы. Калі дадзены сэрвіс запрацуе, пакуль не паведамляецца.