Адыёзны былы футбаліст і трэнер Дыега Марадона ўзначаліў аргенцінскі клуб Хімнасія, які цяпер займае апошняе месца ў чэмпіянаце. Кантракт Марадоны разлічаны да канца сезона.

Прэзентацыю Марадоны наведалі 25 тысяч заўзятараў клуба з Ла-Платы, а эпатажны 58-гадовы трэнер выехаў пад авацыі фанатаў на гольф-кары.

Апошнім месцам працы Марадоны быў клуб другога дывізіёна чэмпіянату Мексікі Дарадос.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0