У Мікашэвічах 38-гадовы майстар аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў стварыў другі акаўнт у сацсетцы «Укантакце» і дадаў туды порнавідэа. Гэты факт не прайшоў міма праваахоўнікаў, паведамляе Информ-прогулка.

На старонцы акаўнта адсутнічала асабістая інфармацыя, аднак асобу мужчыны ўсё роўна высветлілі. Супрацоўнікі міліцыі выйшлі на парушальніка праз віртуальных сяброў.

Падазраваны растлумачыў, што порнаролік яму проста спадабаўся, таму ён вырашыў яго пакінуць на старонцы.

У дачыненні да мясцовага жыхара завялі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру