Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падпісаў загад №329, згодна з якім спартсмены, што будуць выступаць за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў, павінны вяртаць грошы, выдаткаваныя на іх падрыхтоўку, піша прэс-служба кіраўніка Беларусі.
«Замацаваны абавязак спартсменаў кампенсаваць выдаткі на іх падрыхтоўку ў выпадку сістэматычнага парушэння абавязкаў па ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах або выступы за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што «дакумент скіраваны на сістэматызацыю і ўпарадкаванне работы па фарміраванні нацыянальных і зборных каманд».





