Здарэнне адбылося на вуліцы Савецкай. На балконе 4-га паверха прасіла дапамогі жанчына, паведамляе 112.by

Ратавальнікі, што прыехалі на месца здарэння, падняліся ў кватэру праз адкрытае акно і вызвалілі пацярпелую.

Як высветлілася, жанчына знаходзілася ў кватэры з аднагадовай дачкой і выйшла на балкон развесіць бялізну. Дзіця пайшло за мамай, дзяўчынка абаперлася на дзвярную ручку і зачыніла дзверы. Жанчына апынулася ў пастцы, тэлефона пад рукой не было, таму яна стала клікаць на дапамогу мінакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0