Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў Джона Болтана з пасады свайго дарадцы па нацыянальнай бяспецы. Пра гэта Трамп паведаміў у Twitter.

«Учора ўвечары я паведаміў Джону Болтану, што яго паслугі больш не патрэбныя ў Белым доме. Я катэгарычна не згодны з многімі з яго прапаноў, як і іншыя ў Адміністрацыі, і таму я папрасіў Джона сысці ў адстаўку», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Нагадаем, нядаўна Болтан наведаў Беларусь, і тым самым стаў самым прадстаўнічым амерыканскім госцем з моманту візіту Біла Клінтана ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0