Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з алігархам Ігарам Каламойскім, паведамляе адміністрацыя ўкраінскага прэзідэнта ў тэлеграме.

Падчас сустрэчы Зяленскі і Каламойскі абмеркавалі пытанні вядзення бізнэсу ва Украіне. Таксама абгаварылі энергетычную сферу.

Адзначаецца, што ў чэрвені падчас форуму «Дыялог бізнэсу і ўлады» Уладзімір Зяленскі заклікаў прадпрымальнікаў інвеставаць у аднаўленне інфраструктуры Данбаса. Акрамя таго, ён звярнуўся да прадстаўнікоў буйнога бізнэсу з просьбай дапамагаць дзяржаве ў рашэнні сацыяльных праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0