Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк зарэгістраваў ініцыятыўную групу па збору подпісаў у сваю падтрымку.

Ён балатуецца па Магілёўска-Ленінскай акрузе №84, як і ў мінулы раз.

Марзалюк пакуль што мае чатырох канкурэнтаў. Сярод іх намеснік генеральнага дырэктара Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Сяргей Чарткоў і бізнэсмен Алег Аксёнаў ад АГП.

Ігар Марзалюк

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Краснаполлі. Доктар гістарычных навук (2003), член-карэспандэнт Акадэміі навук (2019).

Працаваў археолагам у Магілёўскай архітэктурна-рэстаўрацыйнай фірме «АРТ-М». У 1999—2016 працаваў на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова. З восені 2016 — старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па навуцы, культуры і адукацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру