Графік руху электрацягнікоў у метро зменіцца 14 і 15 верасня, калі ў сталіцы будуць праходзіць мерапрыемствы з нагоды Дня горада, паведамляюць Мінск-навіны.

Так, у суботу інтэрвал руху з 6:00 да 20:00 складзе пяць хвілін, затым да апоўначы — тры хвіліны.

У нядзелю з 8:00 да 17:00 цягнікі будуць хадзіць праз чатыры хвіліны, пасля гэтага да 24:00 праз пяць хвілін.

У гэтыя дні пасажыры змогуць трапіць на станцыі метро з 5:30 да 00:40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0