У Мінску выставілі на таргі былую грамадскую прыбіральню. Яна знаходзіцца на вуліцы Лілі Карастаянавай. Лот выстаўлены на пляцоўцы «Адзіная сістэма электронных таргоў», піша Tut.by.

Былую грамадскую прыбіральню плошчай 44,2 квадратнага метра размешчаны ў раёне дома № 24 па вуліцы Лілі Карастаянавай.

Таргі пачнуцца 10 кастрычніка, пачатковая цана аб'екта — 32 800 рублёў (без падатку).

Уладальнік маёмасці — ТАА «Адамара».

Як адзначае Realt.by, пакупніку памяшкання неабавязкова трэба будзе рэстаўраваць прыбіральню. Цяпер адміністрацыя раёна прымае рашэнне аб рэканструкцыі парку, у якім яна стаіць. Хутчэй за ўсё, прыбіральню знясуць, а будучаму ўладальніку выдзеляць яшчэ трохі тэрыторыі для ўзвядзення новай грамадскай прыбіральні (або іншага аб'екта).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0