Самалёт бюджэтнай канадскай авіякампаніі Swoop здзейсніў аварыйную пасадку з-за чарады дзікіх гусей, якія трапілі ў рухавік падчас палёту. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне News Vancouver.

Лайнер Boeing-737 вылецеў з аэрапорта горада Абатсфорд і накіроўваўся ў Эдмантан. Праз некалькі хвілін палёту ў рухавік паветранага судна засмактала некалькі птушак, і пілотам прыйшлося разварочваць лайнер ў аэрапорт вылету.

Як відаць на роліку, апублікаваным адной з пасажырак у твітары, пасля сутыкнення з гусямі з-пад правага крыла самалёта вырываліся ўспышкі полымя.

У выніку пілотам удалося паспяхова пасадзіць самалёт, а ўсе пасажыры былі эвакуяваныя без здарэнняў. З-за інцыдэнту рэйс затрымаўся на некалькі гадзін. Прадстаўнікі авіякампаніі прынеслі турыстам прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?