«На жаль, наша бачанне таго, як павінна будавацца рэпертуарная палітыка дадзенай пляцоўкі, не супадае з планам развіцця кінатэатра, які маецца ў кіраўніцтва «Кінавідэапраката», — паведамілі арганізатары праекта.

Арт-дырэктарка Cinemascope Вольга Надольская расказала, што ім прапанавалі ўмовы, якія іх не задаволілі:

«Тыдні два таму нас выклікалі і сказалі, што з кастрычніка зала будзе працаваць у новым фармаце. Нам прапанавалі падзяліць час у малой зале: тры дні на тыдзень пакінуць нам, а астатнія фільмы будзе адбіраць «Кінавідэапракат».

Прычына простая: кінатэатру трэба зарабляць. Сярэдняя напаўняльнасць залы (яна разлічана на 45 месцаў) на паказах аўтарскага кіно была 60%.

У малой зале «Ракеты» праект працаваў з 2013 года. Рэпертуар цалкам вызначалі аўтары праекта. Па іх словах, былы гендырэктар «Кінавідэапраката» Васіль Коктыш «разумеў, што дзесьці ў Мінску павінна быць хай невялікая, але адкрытая прастора для аўтарскага кіно, культуры і асветы, дзе вынік немагчыма вымераць памерам прыбытку і колькасцю гледачоў».

Ці пераедзе Cinemascope ў іншы кінатэатр, пакуль не вырашана.

У «Кінавідэапракаце» каментаваць сітуацыю не захацелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?