Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі негатыўна адрэагаваў на фотаздымак кіраўніка свайго Офіса Андрэя Богдана, зняты на Блакітным Беразе, піша РБК

10 верасня Богдан апублікаваў у фэйсбуку фатаграфію, на якой пазіруе з надзетымі на адну руку кайданкамі на французскім курорце Сен-Трапэ.

Фота з фэйсбука Андрэя Богдана

Фота з фэйсбука Андрэя Богдана

«А яшчэ ў Сэн-Трапэ ездзіў [міністр унутраных спраў Украіны [Арсен] Авакаў, вывучаў аператыўнае становішча. І [кіраўнік Службы бяспекі Украіны Іван] Баканаў таксама быў», — кажа подпіс да здымку.

Крыніцы партала LB.ua паведамілі, што фатаграфія была зроблена ў Дзень Незалежнасці Украіны. У Сэн-Трапэ кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта запрасілі на вяселле. Па словах крыніц, Богдан не прысутнічаў на ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня незалежнасці, якія прайшлі 23 і 24 жніўня.

Зяленскі, каментуючы гэтую публікацыю, паведаміў, што за некалькі дзён да паездкі ў Сэн-Трапэ Богдан пайшоў у адпачынак і быў запрошаны на вяселле сябра. «Я яму патэлефанаваў і сказаў, што ён не мае рацыі ў гэтай сітуацыі. Як адзін з рэальных магутных людзей ва ўладзе ён не мае права на Дзень Незалежнасці сваёй краіны ў Сэн-Трапэ гуляць», — заявіў ён.

Адказваючы на ​​пытанне, ці парушыў Богдан сваімі дзеяннямі закон, Зяленскі адзначыў, што не ўсё мераецца законамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0