«Пакрыццё нанесенай шкоды законнае і справядлівае. МУС не будзе абскарджваць рашэнне суда», — пракаментаваў міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Яго словы прыводзіць у сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. 

Сёння, 11 верасня, суд Заводскага раёна прызнаў, што дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі нанеслі матэрыяльную шкоду мінчуку Дзмітрыю Серадзе і абавязаў выплаціць яму 3000 рублёў кампенсацыі. 

Чытайце таксама: Сям’я доктара, у кватэру якога памылкова ўварваўся АМАП, адсудзіла каля 3000 рублёў

У жніўні 2016 года супрацоўнікі міліцыі пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу праніклі ў кватэру, дзе пражывае сям'я Серады. Пры гэтым былі пашкоджаны балконная і ўваходная дзверы, выбітыя шыбы.

4 жніўня 2016 года, пасля пранікнення ў кватэру, Дзмітрый Серада быў затрыманы і змешчаны ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама. Аднак яго датычнасць да злачынства пацверджана не была. Ён быў вызвалены пад абавязацельства аб яўцы.

«Аб'ектыўна дзеянні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку пры затрыманьні не адпавядалі цяперашняй сытуацыі, а абраная тактыка прымянення спецпадраздзяленняў была няправільнай, Супрацоўнікі, якія прымалі рашэнне аб затрыманні, а таксама кіраўнікі, якія ажыццяўляюць ведамасны кантроль, па выніках правядзення службовай праверкі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці», — паведамілі ў МУС. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0