Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрыў свае прэтэнзіі да Джона Болтана, якога ён 10 верасня звольніў з пасады саветніка па нацыянальнай бяспецы, піша Reuters.

Па словах Трампа, Болтан займаў няслушную пазіцыю па пытанні Венесуэлы. Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго цяпер ужо былы саветнік не ладзіў з важнымі людзьмі ў Белым доме і здзейсніў шэраг памылак, у тым ліку ў сваіх рэкамендацыях па Паўночнай Карэі. Ён абразіў яе лідара Кім Чэн Ына, прапанаваўшы яму дзейнічаць «па прыкладзе Лівіі» ў здачы свайго ядзернага арсенала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0