Дзве 16-гадовыя сяброўкі ў Крычаве скралі аўтамабіль, паведамляе Mogilevnews.by.

Машына выехала за межы праезнай часткі, знесла элементы добраўпарадкавання двара і спынілася толькі пасля ўдару аб дом.

На месцы здарэння нарад групы затрымання затрымаў дзвюх навучэнак аграрна-тэхнічнага каледжа. Дзяўчаты спантанна вырашылі пракаціцца па горадзе, скарыстаўшыся пакінутай без нагляду машынай з ключом у замку запальвання. Не праехаўшы і 200 метраў, сяброўкі не справіліся з кіраваннем. На шчасце, ніхто не пацярпеў, а вось аўтамабіль у выніку паездкі атрымаў механічныя пашкоджанні.

На дзяўчат завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0