Міністр унутраных спраў Эстоніі Март Хельме лічыць мэтазгодным адмяніць бязвізавы ўезд у краіну для грамадзян Украіны, піша ERR.ee. Ён распарадзіўся падрыхтаваць адпаведныя заканадаўчыя ініцыятывы ўжо гэтай восенню.

Па словах Хельме, масавы наплыў у Эстонію ўкраінскіх мігрантаў стаў «траянскім канём» бязвізу.

«Траянскім канём у тым ліку і для Расіі, таму што тыя, хто прыязджаюць сюды, не столькі украінцы, колькі рускія з усходу Украіны. Гэты міграцыйны ціск з усходу на нас вельмі моцны, і ён працягвае ўзмацняцца», — падкрэсліў Хельме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0