«Буравеснік», таксама вядомы як «Skyfall», прайшоў выпрабаванні адзін раз у пачатку гэтага года, а да гэтага зброю тэставалі чатыры разы з лістапада 2017 па люты 2018 года. Кожнае выпрабаванне было няўдалым, лічыць амерыканская выведка.

У разведцы ЗША кажуць, што самы доўгі палёт «Буравесніка» доўжыўся ўсяго 2 хвіліны, а самы кароткі запуск — усяго 4 секунды. Усе выпрабаванні, відавочна, сведчаць аб тым, што ядзернае «сэрца» крылатай ракеты не спрацоўвае. У тым ліку гаворка ідзе пра выбух у Архангельскай вобласці, калі загінулі 5 расійскіх вучоных. Менавіта таму зброя не можа дасягнуць той мэты, да якой імкнецца Пуцін.

«Нягледзячы на ​​шэраг няўдалых выпрабаванняў, расійская ядзерная ракета з так званай неабмежаванай далёкасцю будзе гатовая да вайны на працягу наступных шасці гадоў, трохі хутчэй, чым раней меркавалася» — заяўляе агенства.

У сакавіку 2018 прэзідэнт Расіі Ўладзімір Пуцін апублікаваў інфармацыю аб некалькіх новых узорах ўзбраенняў, сярод якіх і «Буравеснік». Пуцін заявіў, што ракета працуе на ядзернай энергіі і мае неабмежаваны радыус дзеяння.

У лютым 2019 прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў пра паспяховыя выпрабаванні крылатай ракеты неабмежаванай далёкасці з ядзернай рухальнай устаноўкай «Буравеснік».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру