Легендарныя біятланісты Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая і будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да хатніх зімовых Гульняў 2022 года ў Пекіне, паведамляе НАК.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён прызнаўся, што рады супрацоўніцтву.

— Мы рады аб'явіць аб пачатку супрацоўніцтва з нацыянальнай камандай Кітая па біятлоне. Гэта маладая каманда з высокім патэнцыялам развіцця. Мы пачынаем трэніравальны працэс, і шчаслівыя з Дар'яй падзяліцца сваім шматгадовым вопытам у гэтым відзе спорту з кітайскімі атлетамі, - адзначыў Б'ёрндален.

Уле Эйнар Б'ёрндален заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай Кітая, а Дар'я Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду.

Беларуская біятланістка таксама пракаментавала прызначэнне.

— Вядома, мы шчаслівыя выкарыстоўваць гэты шанец і развіваць наш любімы від спорту ва ўсім свеце, а таксама ў краінах, дзе зімовыя віды спорту маюць высокі патэнцыял для развіцця, — сказала Дар'я Домрачава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0