Запатрабаванасць беларускай ініцыятывы аб аднаўленні міжнароднага дыялогу расце на фоне рознагалоссі ключавых сусветных гульцоў у сферы кантролю над узбраеннямі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае БелТА.

«Рознагалоссі ключавых сусветных гульцоў у сферы кантролю над узбраеннямі зноў абвастраюць актуальнасць выпрацоўкі новых падыходаў у гарантаванні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і тым самым запатрабаванасць беларускай ініцыятывы аб аднаўленні адпаведнага міжнароднага дыялогу», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ініцыятывы Беларусі па захаванні міру і стабільнасці ў рэгіёне вядомыя ўсім. Краіна, паводле яго слоў, заўсёды гатовая даць пляцоўку для вырашэння глабальных канфліктных пытанняў і правядзення найважнейшых міжнародных форумаў па тэме бяспекі.

«Мы будзем і далей заклікаць не толькі вялікія дзяржавы, але і невялікія дзяржавы да прыняцця дзейсных мер па ўмацаванні даверу і эканамічнай стабільнасці», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру